~~META: title = Валачобныя песні &keywords = валачобныя, песні &abstract = Валачобныя песні. Асаблівасці і прыклады &iftrue = nan ~~ ====== Валачобныя песні ====== Валачобныя песні (ад бел. валачыцца) — жанравая разнавіднасць беларускай каляндарна-абрадавай паэзіі (гл.: [[слоўнік/абрадавая-паэзія|абрадавая паэзія]]); велічальныя песні, якія спяваюць у першую ноч Вялікадня (Уваскрэсення Хрыстова) **валачобнікі** — самадзейныя гурты спевакоў, што ходзяць (часам разам з музыкамі) ад хаты да хаты, песнямі славяць Бога, гаспадароў і ўсіх сямейнікаў, атрымліваючы за гэта ўзнагароду грашыма ці прадуктамі.\\ У валачобных песнях, як ні ў якіх іншых, услаўляецца земляробчая праца, выказваюцца пажаданні ўраджайнага лета, прыплоду, прыбытку ў хаце і інш. Паколькі Вялікдзень заўсёды прыпадае на вясну, у валачобных песнях пануюць настроі абуджэння, ажыўлення, уваскрэсення, надзеі і веры ў лепшае будучае. Выяўленню гэтых настрояў падпарадкаваны ўвесь мастацка-вобразны лад валачобных песень, іх сімволіка, нават характар і сутнасць рэфрэнаў, што паўтараюцца пасля кожнага радка песні («Вясна красна на ўвесь свет!», «Сад зялёны вішнёвы», «Зялёны явар, зялёны», «Жаркае сонца ў ваконца!» і інш.). Добры вечар, пане гаспадару!\\ Вясна красна на ўвесь свет!\\ Заспяваем песню вяльможнаму пану,\\ Як і для пана, таксама для пані.\\ У панскім дварочку, як у вяночку,\\ Садам абсаджоны, тынам гараджоны.\\ Панская ніва будзе ўрадліва.\\ Панскія дзеткі, як у садзе кветкі,\\ Да навукі кемны, у размове прыемны.\\ Палажыце кладку, пазавіце ў хатку,\\ Сыр на талерку закусіць гарэлку. \\ Пасля спявання валачобных песень звычайна ішлі вершаваныя пажаданні ўсім сямейнікам (гаспадыні, гаспадару, бабцы, дзеду, дзецям). Калі ж гаспадары аказваліся скупымі і не выносілі ўзнагароду за віншаванне, з гурту валачобнікаў маглі раздавацца вершаваныя кленічы-пагрозы («Не дасі яечка — здохне авечка, Не дасі грошы — заядуць вошы» і г. д. ).\\ Валачобныя песні — спецыфічны жанр беларускага [[слоўнік/фальклор|фальклору]], зусім ці амаль невядомы іншым славянскім народам. Іх найбольш поўную публікацыю глядзіце ў выданні «Валачобныя песні» (1980). ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/вайсковыя-песні]] * [[слоўнік/песня]] * [[слоўнік/восеньскія-песні]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-песні-і-балады]] * [[слоўнік/вясельныя-песні]]