~~META: title = Вайсковыя песні &keywords = вайсковыя, песні &abstract = Вайсковыя песні. Асаблівасці і прыклады &iftrue = nan ~~ ====== Вайсковыя песні ====== Вайсковыя песні — жанравая разнавіднасць [[слоўнік/песня|песні]], тэматычна звязаная з вайсковым жыццём. Калісьці ў беларускім [[слоўнік/фальклор|фальклоры]] шырока бытавалі казацкія, рэкруцкія, жаўнерскія песні, у якіх выяўляліся розныя настроі казакоў, рэкрутаў, салдат, звязаныя з воінскай службай, тугой па роднай хаце і каханай дзяўчыне, змаганнем з ворагамі і г. д. Пазней узніклі аўтарскія вайсковыя песні, разлічаныя на спяванне ў вайсковых шыхтах, на прывале, у канцэрце салдацкай самадзейнасці і інш.\\ У 1920 г., падчас першых спробаў стварэння беларускага нацыянальнага войска, [[постаці/янка-купала|Янка Купала]] напісаў цыкл «Песень на ваяцкі лад», разлічаных на спяванне паводле народных мелодый («Будзь здарова, маці міла...», «Гэй, паехаў сын Даніла..., «Габруся ў жаўнерку ўзялі...», «Едзе Янка ў поле...» і інш.). Вось урывак адной з такіх песень: Гэй, выходзь, бяда,\\ Гэй, выходзь, хто нам\\ Непрыяцель-вораг, —\\ Пачастуем так,\\ Што папомніш век,\\ Ды сатром на порах.\\ Знай, жаўнеры мы,\\ Выйшлі не на жарт\\ Біцца, ваяваці;\\ Знай, хавалі нас\\ Поле, бор і лог\\ Беларусі-маці!\\ («Ой, вяду бяду...») ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/валачобныя-песні]] * [[слоўнік/восеньскія-песні]] * [[слоўнік/вясельныя-песні]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-песні-і-балады]] * [[слоўнік/песня]]