~~META: title = Вадэвіль &keywords = вадэвіль, жанр &abstract = Вадэвіль як адзін з жанраў дрматычных твораў &iftrue = nan ~~ ====== Вадэвіль ====== Вадэвіль (франц. vaudeville) — жанр драматычных твораў, лёгкая камедыя з займальнай інтрыгай у аснове сюжэта; дзеянне суправаджаецца музыкай, спяваннем куплетаў, танцамі.\\ Напачатку вадэвілем называліся гумарыстычныя песні-куплеты, якія выконвалі ў час камедыйных прадстаўленняў на гарадскіх кірмашах. Яны і далі назву жанру дасціпнай вясёлай музычнай камедыі, нярэдка не пазбаўленай вострага выкрывальнага пафасу.\\ Росквіт жанру вадэвіля прыпадае на канец XVIII — першую палавіну XIX ст. (Э. Скрыб, Э. Лабіш — у французскай драматургіі, Ф. Коні, Д. Ленскі, М. Някрасаў, пазней А. Чэхаў — у рускай). У беларускай літаратуры да жанру вадэвіля звярталіся [[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/творчасць-вінцэнта-дуніна-марцінкевіча|Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]] («[[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/вінцэнт-дунін-марцінкевіч-ідылія|Ідылія]]», «[[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/вінцэнт-дунін-марцінкевіч-пінская-шляхта-93|Пінская шляхта]]», «[[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/вінцэнт-дунін-марцінкевіч-залёты|Залёты]]»), [[постаці/янка-купала|Янка Купала]] («Прымакі»).