Быліца

Быліца - жанравая разнавіднасць вершаванага апавядання, у аснову якога пакладзены расказ пра нейкі цікавы жыццёвы выпадак.

Так, «Быліцы, расказы Навума» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча складаюцца з дзвюх быліц - сямейна-бытавой (узаемаадносіны ў патрыярхальнай сям'і) і гістарычнай (каранацыя маскоўскага цара). У сучасным літаратуразнаўстве замест тэрміна «быліца» часам ужываецца слова «быль» («Быль пра злога Сухавея» Максіма Танка), творы тыпу быліцы называюцца вершаваным нарысам ці вершаваным рэпартажам.

Падобныя старонкі