~~META: title = Быліца &keywords = быліца &abstract = Што такое быліца? Быль замест тэрміна "быліца" &iftrue = nan ~~ ====== Быліца ====== Быліца - жанравая разнавіднасць вершаванага апавядання, у аснову якога пакладзены расказ пра нейкі цікавы жыццёвы выпадак. Так, "[[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/вінцэнт-дунін-марцінкевіч-быліцы-расказы|Быліцы, расказы Навума]]" [[постаці/вінцэнт-дунін-марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]] складаюцца з дзвюх быліц - сямейна-бытавой (узаемаадносіны ў патрыярхальнай сям'і) і гістарычнай (каранацыя маскоўскага цара). У сучасным літаратуразнаўстве замест тэрміна "быліца" часам ужываецца слова "быль" ("Быль пра злога Сухавея" [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]]), творы тыпу быліцы называюцца вершаваным нарысам ці вершаваным рэпартажам. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/вінцэнт-дунін-марцінкевіч-быліцы-расказы]]