Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:быліна

Гэта старая версія дакумента!


Быліна

Быліна - адзін з эпічных жанраў. Узніклі быліны у Старажытнай Русі, шырока бытавалі на працягу ХІ-XVI стагоддзяў, але запісвацца пачалі толькі з XVII ст. У былінах, якія выконваліся рэчытатывам (спеўнай гутаркай), услаўляліся народныя героі - асілкі-волаты, абаронцы ўсходнеславянскіх земляў ад нашэсця ворагаў, увасабляліся ідэі патрыятызму і дэмакратызму.

Для быліны характэрныя своеасаблівыя моўна-выяўленчыя сродкі (частае выкарыстанне пастаянных эпітэтаў, паўтораў), кампазіцыя (наяўнасць зачыну, апавядальнай часткі і канцоўкі), рытміка (так званы былінны верш) і інш.

Існуе цэлы шэраг жанравых разнавіднасцяў быліны: гераічныя, казачныя, сацыяльна-бытавыя, сатырычныя і інш. Быліны ствараліся, бытавалі калісьці і на тэрыторыі Беларусі, аднак як жанр у выніку пэўных гістарычных прычын зніклі тут вельмі рана. Сляды быліннага эпасу захаваліся толькі ў казках на былінныя сюжэты, песнях быліннага складу, асобных фрагментах беларускіх былін.

слоўнік/быліна.1755859482.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:44 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki