~~META: title = Буфанада &keywords = буфанада, камедыя &abstract = Што такое буфанада? Элементы буфанады ў беларускіх драматычных творах &iftrue = nan ~~ ====== Буфанада ====== Буфанада (ад італ. buffonata — штукарства) — грубы камізм у сцэнічным прадстаўленні. Звычайна сустракаецца ў такіх камедыйных жанрах, як [[слоўнік/фарс|фарс]], камедыя масак.\\ Элементы буфанады ёсць у драматычных творах [[постаці/вінцэнт-дунін-марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]]. Напрыклад, сцэна ў камедыі «[[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/вінцэнт-дунін-марцінкевіч-залёты|Залёты]]», калі Сабковіч, прыйшоўшы сватацца да дачкі суддзі Сакальніцкага Адэлі, са страху перад сустрэчай з маршалкам Пачціўскім хаваецца пад стол. У камедыі [[постаці/кандрат-крапіва|Кандрата Крапівы]] «[[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-хто-смяецца-апошнім|Хто смяецца апошнім]]» Туляга аказваецца закрытым на ключ у адным пакоі з Зіначкай Зёлкінай і вымушаны ратавацца з гэтай сітуацыі ўцёкамі праз акно.