Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:бурлеска

Гэта старая версія дакумента!


Бурлеска

Бурлеска (франц. burlesque, ад італьянск. burlesco, літаральна жартоўны, ад burla - жарт) - жанр сатырычнай паэзіі, заснаваны на несупадзенні сутнасці і формы выказвання. З аднаго боку, пра высокае, узвышанае гаворыцца наўмысна будзённа, падчас нават груба, вульгарна; з другога боку, самыя будзённыя з'явы, рэчы апісваюцца высокім стылем, з патэтыкай, пафасам. Такія травестыйныя паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе», у якіх парадыруюцца каноны класіцызму і пра высокае (багі, героі, Парнас) распавядаецца моваю звычайнай гутаркі. У адрозненне ад травестыйнай іроікамічная бурлеска выкарыстоўвае ўзвышаную, дасканалую форму выказвання для апісання будзённага, звычайнага, а парой і непрыгожага, нават непрыстойнага.

слоўнік/бурлеска.1755861240.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:14 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki