~~META: title = Бурлеска &keywords = бурлеска &abstract = Што такое бурлеска? Асаблівасці бурлескі &iftrue = nan ~~ ====== Бурлеска ====== Бурлеска (франц. burlesque, ад італьянск. burlesco, літаральна жартоўны, ад burla - жарт) - жанр сатырычнай паэзіі, заснаваны на несупадзенні сутнасці і формы выказвання. З аднаго боку, пра высокае, узвышанае гаворыцца наўмысна будзённа, падчас нават груба, вульгарна; з другога боку, самыя будзённыя з'явы, рэчы апісваюцца высокім стылем, з патэтыкай, пафасам. Такія травестыйныя паэмы "[[творы/іншае/вікенцій-равінскі-энеіда-навыварат|Энеіда навыварат]]" і "[[творы/іншае/канстанцін-вераніцын-тарас-на-парнасе|Тарас на Парнасе]]", у якіх парадыруюцца каноны [[слоўнік/класіцызм|класіцызму]] і пра высокае (багі, героі, Парнас) распавядаецца моваю звычайнай гутаркі. У адрозненне ад травестыйнай іроікамічная бурлеска выкарыстоўвае ўзвышаную, дасканалую форму выказвання для апісання будзённага, звычайнага, а парой і непрыгожага, нават непрыстойнага.