Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:букалічная-паэзія

Гэта старая версія дакумента!


Букалічная паэзія

Букалічная паэзія, або буколіка (ад грэч. boukolos — пастух), — жанр антычнай паэзіі, якая апявала жыццё вясковых жыхароў (пастухоў, рыбакоў, аратых), паказваючы яго вольным, бестурботным.
Пачынальнікам букалічнай паэзіі з’яўляецца старажытнагрэчаскі паэт Феакрыт (ІІІ ст. да н. э.).
У сваіх асобных жанравых разнавіднасцях — ідылія, эклога, пастараль — букалічная паэзія развівалася ў многіх народаў Еўропы. Для букалічных твораў характэрна залішняя ідэалізацыя вясковага жыцця, супрацьпастаўленне вёскі гораду, паказ добрых, задаволеных усім людзей, для якіх найбольшае гора — адсутнасць узаемнасці ў каханні. Гэтая ідэалізацыя жыцця народа ў букалічнай паэзіі урэшце прывяла да адмірання самога жанру. Сёння слова буколіка азначае ціхамірную заспакоенасць чалавека, злітнасць яго з прыродай, шчаслівае каханне на фоне гэтай прыроды.
Менавіта так успрымаецца назва верша Янкі Сіпакова «Амаль буколіка».

Падобныя старонкі

слоўнік/букалічная-паэзія.1755963615.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki