~~META: title = Букалічная паэзія &keywords = букалічная, паэзія, буколіка &abstract = Буколіка (букалічная паэзія), асаблівасці і прыклады &iftrue = nan ~~ ====== Букалічная паэзія ====== Букалічная паэзія, або буколіка (ад грэч. boukolos — пастух), — жанр антычнай паэзіі, якая апявала жыццё вясковых жыхароў (пастухоў, рыбакоў, аратых), паказваючы яго вольным, бестурботным.\\ Пачынальнікам букалічнай паэзіі з’яўляецца старажытнагрэчаскі паэт Феакрыт (ІІІ ст. да н. э.).\\ У сваіх асобных жанравых разнавіднасцях — [[слоўнік/ідылія|ідылія]], эклога, [[слоўнік/пастараль|пастараль]] — букалічная паэзія развівалася ў многіх народаў Еўропы. Для букалічных твораў характэрна залішняя [[слоўнік/ідэалізацыя|ідэалізацыя]] вясковага жыцця, супрацьпастаўленне вёскі гораду, паказ добрых, задаволеных усім людзей, для якіх найбольшае гора — адсутнасць узаемнасці ў каханні. Гэтая ідэалізацыя жыцця народа ў букалічнай паэзіі урэшце прывяла да адмірання самога жанру. Сёння слова **буколіка** азначае ціхамірную заспакоенасць чалавека, злітнасць яго з прыродай, шчаслівае каханне на фоне гэтай прыроды.\\ Менавіта так успрымаецца назва верша [[творы/янка-сіпакоў/творчасць-янкі-сіпакова|Янкі Сіпакова]] «[[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-амаль-буколіка|Амаль буколіка]]». ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-беларуская-паэзія-яе-тэмы-і-воб]] * [[творы/ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/паэзія-аркадзя-куляшова-яе-тэматыка-грам]] * [[творы/пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-паэзія-беларусі]]