Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:брахікалан

Гэта старая версія дакумента!


Брахікалан

Брахікалан (ад грэч. brachys — кароткі і kolon — радок) — верш (частка верша), напісаны кароткімі — у адзін склад ці адну стапу — радкамі. Гэта стварае надзвычай адметны рытмічны малюнак.
Першы беларускі брахікалан напісаў Янка Купала («Устань», 1907). Вось яго пачатак:

Устань!
Ўсе, глянь,
Пайшлі…
І вот —
Свабод!
Зямлі!
А ты —
Святы —
Закіс, —
Звёў хлеб,
Аслеп,
Азыз.


Брахікалан — вельмі рэдкі ў беларускай паэзіі від верша. Унікальнай яго формай з’яўляецца верш, пабудаваны з аднаскладовых слоў. Узор яго ёсць у С. Панізніка («Галасы з-пад карэнняў травы»):

Хто
Там
Стаў?
Свет
Ніц
Паў.
Стрэл,
Крык,
Мох…
Нас
Хто
Змог?


Своеасаблівы брахікалан, у якім з аднаскладовых слоў зарыфмаваныя толькі цотныя радкі, напісаў Алесь Салавей («Тысяча дзевяцьсот»).

слоўнік/брахікалан.1755964409.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki