~~META: title = Брахікалан &keywords = брахікалан &abstract = Брахікалан як від верша. Асаблівасці і прыклады &iftrue = nan ~~ ====== Брахікалан ====== Брахікалан (ад грэч. brachys — кароткі і kolon — радок) — верш (частка верша), напісаны кароткімі — у адзін склад ці адну [[слоўнік/стапа|стапу]] — радкамі. Гэта стварае надзвычай адметны рытмічны малюнак.\\ Першы беларускі брахікалан напісаў [[постаці/янка-купала|Янка Купала]] («Устань», 1907). Вось яго пачатак: Устань!\\ Ўсе, глянь,\\ Пайшлі...\\ І вот —\\ Свабод!\\ Зямлі!\\ А ты —\\ Святы —\\ Закіс, —\\ Звёў хлеб,\\ Аслеп,\\ Азыз. \\ Брахікалан — вельмі рэдкі ў беларускай паэзіі від верша. Унікальнай яго формай з’яўляецца верш, пабудаваны з аднаскладовых слоў. Узор яго ёсць у С. Панізніка («Галасы з-пад карэнняў травы»): Хто\\ Там\\ Стаў?\\ Свет\\ Ніц\\ Паў.\\ Стрэл,\\ Крык,\\ Мох...\\ Нас\\ Хто\\ Змог? \\ Своеасаблівы брахікалан, у якім з аднаскладовых слоў зарыфмаваныя толькі цотныя радкі, напісаў [[постаці/алесь-салавей|Алесь Салавей]] («[[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-тысяча-дзевяцьсот|Тысяча дзевяцьсот]]»).