~~META: title = Белы верш &keywords = белы, верш &abstract = Белы верш, асаблівасці і прыклады &iftrue = nan ~~ ====== Белы верш ====== Белы верш (франц. versblanc — белы верш) — нерыфмаваны верш у [[слоўнік/сілабічнае-вершаванне|сілабічнай]], [[слоўнік/сілаба-танічнае-вершаванне|сілаба-танічнай]] і [[слоўнік/танічнае-вершаванне|танічнай]] сістэмах вершавання. У адносінах да [[слоўнік/антычнае-метрычнае-вершаванне|антычнага]], а таксама старарускага народнага верша назва гэта не ўжываецца, паколькі для іх рыфмаваны верш, як і для [[слоўнік/верлібр|верлібра]], увогуле не характэрны.\\ Паходжанне тэрміна звязана з практыкай ранняга кнігадрукавання, дзе рыфмаваныя радкі пазначаліся чырвонай фарбай, а нерыфмаваныя — звычайнай. Калі ва ўсім вершы не было рыфмаў, то ён друкаваўся звычайнай фарбай і называўся«белым».\\ У белым вершы арганізуючую ролю бярэ на сябе [[слоўнік/клаўзула|клаўзула]]. У ім павышаецца сэнсавыяўленчая і інтанацыйная роля [[слоўнік/рытм|рытму]], адкрываюцца шырокія магчымасці натуральнай пабудовы моўнай фразы, перадачы жывога маўлення. Менавіта таму ў драматургіі часта выкарыстоўваецца белы пяцістопны [[слоўнік/ямб|ямб]], які добра перадае жывую гаворку. Гэтым вершам пісалі свае трагедыі, камедыі, драматызаваныя паэмы Шэкспір («Гамлет»,«Кароль Лір »), Байран («Манфрэд»), Шылер («Вільгельм Тэль»), А. Пушкін («Борис Годунов»), Л. Украінка («У катакомбах»).\\ У Беларусі белы верш сустракаецца ўпершыню ў [[творы/іншае/сімяон-полацкі|Сімяона Полацкага]] (у вершах на лацінскай мове). Асаблівае пашырэнне атрымаў на пачатку XX ст. Белым вершам пісалі [[постаці/янка-купала|Янка Купала]], [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максім Багдановіч]], [[постаці/уладзімір-дубоўка|Уладзімір Дубоўка]], [[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзь Куляшоў]] і іншыя паэты. Такія буйныя творы, як драматызаваныя паэмы Петруся Глебкі «Над Бярозай-ракой» і «Святло з Усходу», паэмы [[постаці/пімен-панчанка|Пімена Панчанкі]] «Маладосць у паходзе», [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян|Максіма Танка «Люцыян Таполя»]] і іншыя, таксама напісаны белым вершам.\\ Вершы, у якіх адны радкі зарыфмаваны, а другія не, называюцца **паўбелымі** («[[творы/янка-купала/янка-купала-бандароўна|Бандароўна]]», «Што ты спіш?» Янкі Купалы, «Салодкая лячэбніца» Пімена Панчанкі і інш.). Вось прыклады белага верша і паўбелага верша: Хто вы такія? Як назваць вас, людзі?\\ Куды краіна з вамі забрыдзе?\\ Сляпыя! Мёртвыя! Яны ідуць,\\ Паклаўшы рукі на плячо пярэдніх ,\\ І іх вядзе сляпы. І проста ў яму\\ Ён падае.\\ А заднія не бачаць,\\ І, як раней, застыў на іхніх тварах\\ Самаздаволены па-свінску гонар.\\ ([[постаці/уладзімір-караткевіч|Уладзімір Караткевіч]]. «Трызненне мужыцкага Брэйгеля») \\ О сэрца матулі,\\ жывая крыніца,\\ дазволь мне сягоння\\ ля куфра срыніцца.\\ Над працай тваёй\\ у паклоне сагнуцца,\\ ўспамінам мазольнай\\ рукі дакрануцца.\\ ([[творы/ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш|Ларыса Геніюш]]. «Куфар») \\ Асаблівы мастацкі эфект дасягаецца пры ўвядзенні белага верша ў сістэму рыфмаванага, як гэта назіраецца ў паэме [[творы/янка-купала/янка-купала-яна-і-я|Янкі Купалы «Яна і я»]] (раздзел«Вяснянка»). ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/акцэнтна-складовы-верш]] * [[слоўнік/цвёрдыя-формы-верша]] * [[слоўнік/каламыйкавы-верш]] * [[слоўнік/акцэнтны-чыста-танічны-верш]] * [[слоўнік/александрыйскі-верш]]