Белетрыстыка

Белетрыстыка (ад франц. belles-lettres — прыгожая славеснасць) — мастацкая, галоўным чынам празаічная літаратура.
У больш вузкім значэнні слова — лёгкая, займальная проза ў адрозненне ад сур’ёзнай літаратуры.
Cлова белетрыстыка часта ўжываецца ў сэнсе «масавай літаратуры», якой супрацьстаіць «высокая літаратура».
У шырокім сэнсе слова белетрыстыка супрацьстаіць публіцыстыцы, дакументальнаму жанру.