~~META: title = Батлейка &keywords = батлейка, тэатр &abstract = Батлейка - перасоўны лялечны тэатр у Беларусі &iftrue = nan ~~ ====== Батлейка ====== Батлейка (ад назвы біблейскага горада Віфлеема — польск. Betleem) — перасоўны лялечны тэатр у Беларусі (XVI — пачатак XX ст.). Сцэнай служыла пераносная скрынка ў форме доміка або царквы з двух паверхаў, ярусаў. У верхнім ярусе паказваліся прадстаўленні рэлігійнага зместу («[[творы/іншае/батлеечны-спектакль-цар-ірад|Цар Ірад]]», «Цар Максіміліян» — пра нараджэнне Хрыста, адсюль і назва Віфлеем, або Бетлеем — горад, у якім, па хрысціянскай легендзе, нарадзіўся Хрыстос). У ніжнім — звычайна разыгрываліся камічныя, дасціпныя сцэны з народнага жыцця. l> ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іншае/батлеечны-спектакль-цар-ірад]] * [[ibdc.ped>беларуская-батлейка]] * [[ibdc.ped>батлейка-калядны-лялечны-тэатр]]