~~META: title = Балада &keywords = балада &abstract = Літаратурныя і народныя балады. Прыклады беларускіх балад &iftrue = nan ~~ ====== Балада ====== Балада (франц. ballade, ад праванс. balada - танцавальная песня) - драматычна напружаны, сюжэтны [[слоўнік/ліра-эпічныя-жанры|ліра-эпічны]] верш казачна-фантастычнага, легендарна-гістарычнага ці гераічнага зместу. Існуюць два віды балады - народныя і літаратурныя. Народныя балады - больш раннія на часе ўзнікнення. У аснове іх - незвычайныя, нярэдка трагічныя падзеі ў асабістым ці сямейным жыцці чалавека, гераічныя моманты ў жыцці грамадства, пэўнага сацыяльнага асяроддзя. У беларускай фалькларыстыцы вылучаюцца наступныя жанравыя разнавіднасці балад:\\ - з міфалагічнымі матывамі;\\ - казачныя і легендарныя;\\ - якія змяшчаюць загадкі;\\ - гульнёва-карагоднага складу;\\ - навелестычныя.\\ Літаратурныя балады узніклі на аснове народных яшчэ ў сярэднія вякі. Асаблівае пашырэнне набыла героіка-фантастычная балада у паэзіі сентыменталістаў і рамантыкаў (Бёрнс, Колрыдж - у Шатландыі і Англіі, Гётэ, Шылер, Гейне - у Германіі, Гюго - у Францыі, В. Жукоўскі, А. Пушкін, М. Лермантаў - у Расіі, П. Гулак-Арцямоўскі, Л. Баравікоўскі - ва Украіне і інш.). На аснове беларускага фальклору цыкл яскравых балад напісаў польскі паэт, ураджэнец Беларусі [[постаці/адам-міцкевіч|Адам Міцкевіч]] - [[творы/адам-міцкевіч/адам-міцкевіч-свіцязянка|"Свіцязянка"]], "[[творы/адам-міцкевіч/адам-міцкевіч-рыбка|Рыбка]]", "Пані Твардоўская", "Тры Будрысы" і інш. Ад роднага фальклору ішлі [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/аляксандр-рыпінскі|Аляксандр Рыпінскі]] і [[постаці/францішак-багушэвіч|Францішак Багушэвіч]], якія ў XIX ст. паклалі пачатак беларускай літаратурнай балады.\\ У баладах [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]] ("Забытая карчма", "Страшны вір"), Якуба Коласа ("Няшчасная маці", "На адзіноце"), [[постаці/алесь-гарун|Алеся Гаруна]] ("[[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-варожба|Варожба]]"), Змітрака Бядулі ("У калядную ноч", "Балада") таксама звычайна выкарыстоўваліся фальклорныя сюжэты. Беларуская балада ХХ стагоддзя наблізілася да рэальнага жыцця чалавека, стала важным сродкам паказу яго гераічных учынкаў ("Астрожнік" П. Труса, "Машыніст" [[постаці/алесь-дудар|Алеся Дудара]] і інш.). Асаблівага росквіту дасягнула балада падчас Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці [[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзя Куляшова]] ([[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-балада-аб-чатырох-заложн|"Балада аб чатырох заложніках"]], "Маці", "Камсамольскі білет"). Вядомыя балады [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]] ("Балада пра партызана Дубягу", "Антон Нябаба"), А. Вялюгіна ("Балада аб уральскім танку"), [[постаці/ніл-гілевіч|Ніла Гілевіча]] ("Балада пра чырвоны каснічок"), А. Лойкі ("Балада пра беленькія чаравічкі") і інш. Цяпер плённа развіваюцца самыя розныя жанравыя формы балад. Цэлую кнігу арыгінальных гістарычных балад напісаў [[творы/янка-сіпакоў/творчасць-янкі-сіпакова|Янка Сіпакоў]] ("Веча славянскіх балад"). Існуюць сказавыя балады ([[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі|"Кастусь Каліноўскі"]] [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі|Петруся Броўкі]]), балады песеннага тыпу ("[[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-надзя-надзейка|Надзя-Надзейка]]" Петруся Броўкі), партрэтныя ("[[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-герой|Герой]]" [[постаці/пімен-панчанка|Пімена Панчанкі]]), псіхалагічныя ("Юнак быў з-пад Слоніма родам" А. Лойкі) і інш. Значная колькасць беларускіх народных і літаратурных балад увайшла ў выданні: "Балады" (кн. 1-2; 1977-1978) і "Беларуская балада" (1978). l> ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-альпійская-балада]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-балада-роду]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-балада-аб-чатырох-заложн]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-урок-сербская-балада-хх-ста]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-бекеш]]