~~META: title = Байка &keywords = байка, крапіва &abstract = Беларускія байкі. Байкапісцы Беларусі: Багушэвіч, Абуховіч, Гурыновіч, Купала, Колас, Крапіва &iftrue = nan ~~ ====== Байка ====== Байка - невялікі, звычайна вершаваны, алегарычны твор павучальна-гумарыстычнага ці сатырычнага характару. Жыццё чалавека адлюстроўвае ў вобразах жывёл, раслін, рэчаў або зводзіць да ўмоўных адносін. Іншасказальнасць байкі заўсёды шматзначная. Гэтым, дарэчы, яна адрозніваецца ад [[слоўнік/прытча|прытчы]], у якой увасоблена адна нейкая ідэя ("Прытча пра хлеб" [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]]). Часта байка мае дыялагічную форму, што надае дзеянню драматычную напружанасць, дапамагае моўнай індывідуалізацыі персанажаў. Шырока карыстаецца вольным (байкавым) вершам. Генетычна звязана з [[слоўнік/эпас-народны|народным]] і жывёльным [[слоўнік/эпас|эпасам]], прытчай і [[слоўнік/апалог|апалогам]]. У гісторыі сусветнай байкі вядомы старажытнагрэчаскі байкапісец Эзоп (VI - V ст. да н. э.), старажытнарымскі Федр (I ст. н. э.). У французскай літаратуры жанр байкі распрацоўваў Лафантэн, у рускай - І. Крылоў, ва ўкраінскай - Г. Скаварада. Першыя беларускія байкі [[постаці/францішак-багушэвіч|Францішка Багушэвіча]] ("[[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-воўк-і-авечка|Воўк і авечка]]", [[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-свiння-i-жалуды|"Свіння і жалуды"]]), [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/альгерд-абуховіч|Альгерд Абуховіча]] ("Ваўкалак", "Старшына"), [[постаці/адам-гурыновіч|Адама Гурыновіча]] ("Казельчык") часта былі прамым або апасродкаваным наследаваннем І. Крылову. Гэта асабліва выразна відаць у творчасці [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/марыя-косіч|Марыі Косіч]], якая выдала цэлую кніжку баек ("Пералажэнне некаторых баек Крылова на беларускую гаворку". Чарнігаў, 1903). У творчасці [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]] ("Ігнат і п'яўкі", "Мікіта і валы", "[[творы/янка-купала/янка-купала-асёл-і-яго-цень|Асёл і яго цень]]" і інш.), Якуба Коласа ("[[творы/якуб-колас/якуб-колас-пастух-і-авечкі|Пастух і авечкі]]", "[[творы/якуб-колас/якуб-колас-пан-і-рэчка|Пан і рэчка]]", "[[творы/якуб-колас/якуб-колас-конь-і-сабака|Конь і сабака]]" і інш.), Максіма Багдановіча ("[[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-варона-і-чыж|Варона і чыж]]") і некаторых іншых пісьменнікаў беларуская байка яшчэ на пачатку ХХ ст. стала самабытнай, наблізілася да сацыяльных і нацыянальных патрэб народа, выразна акрэслілася ў жанравых адносінах. На новую вышыню ўзняў беларускую байку [[постаці/кандрат-крапіва|Кандрат Крапіва]], творам якога характэрна высокае грамадскае гучанне і мастацкая дасканаласць ("[[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-сава-асёл-ды-сонца|Сава, Асёл ды Сонца]]", "[[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-жаба-ў-каляіне|Жаба ў каляіне]]", "[[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-дыпламаваны-баран|Дыпламаваны баран]]", [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-махальнік-іваноў|"Махальнік Іваноў"]] і інш.). Байкі Кандрата Крапівы - гэта значнае дасягненне ўсёй еўрапейскай літаратуры. З беларускіх байкапісцаў пасляваеннага часу вылучаюцца У. Корбан і Э. Валасевіч. Узоры беларускай байкі можна знайсці ў зборніку "Беларуская байка"(1986). l> ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-нос]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мёд-і-рэдзька]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба]] * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-байкапісец-ідэйная-накір]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан]]