~~META: title = Аўтограф &keywords = аўтограф &abstract = Што такое аўтограф? Подпіс ці рукапісны тэкст &iftrue = nan ~~ ====== Аўтограф ====== Аўтограф (ад гр. autos — сам і grapho - пішу) — 1. Уласнаручны аўтарскі рукапісны або зацверджаны аўтарам машынапісны тэкст літаратурнага твора. Аўтограф - асноўная крыніца для ўстанаўлення аўтэнтычнага тэксту твора, гісторыі яго напісання (гл. [[слоўнік/тэксталогія|тэксталогія]]). Звычайна Аўтограф пісьменнікаў ашчадна збіраюцца і захоўваюцца ў архівах, рукапісных аддзелах музеяў і бібліятэк;\\ 2. Пісьменніцкі подпіс, надпіс на нейкім дакуменце, кнізе.