Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:аўтарызацыя

Гэта старая версія дакумента!


Аўтарызацыя

Аўтарызацыя - аўтарскі прагляд і ўхваленне (шляхам спецыяльнага запісу і подпісу) тэкста літаратурнага твора перад канчатковай здачай яго ў набор. Практычна аўтарызацыя ажыццяўляецца падчас вычыткі аўтарам карэктуры (ад лац. correctura — выпраўленне, паляпшэнне) — адбітку з друкарскага набору, спецыяльна прызначанага для выпраўлення друкарскіх памылак. Аўтарызаваны тэкст па сваёй важкасці прыраўноўваецца да аўтографа. Асаблівае значэнне аўтарызацыя набывае пры перакладзе твора на іншыя мовы. Аўтарызаваны пераклад — гэта, як правіла, самае дакладнае, дасканалае ўзнаўленне твора сродкамі іншай, даступнай аўтару, мовы (гл. пераклад мастацкі).

слоўнік/аўтарызацыя.1755859475.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:44 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki