Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:аўтарская-мова

Гэта старая версія дакумента!


Аўтарская мова

Аўтарская мова, або мова аўтара — апісанне розных з’яў, падзей жыцця, характарыстыка герояў ад імя аўтара ў адрозненне ад мовы персанажаў, калі героі твора «самі» выказваюць свае думкі, перажыванні, свае адносіны да розных з’яў жыцця ці іншых людзей.
У драматычных творах аўтарская мова адсутнічае або амаль адсутнічае, персанажы драматычных твораў раскрываюцца праз уласную мову і паводзіны, праз дзеянне.
У лірыцы аўтарская мова — адзіны спосаб паказу жыцця, аднак бывае, што і ў лірычным вершы размова ідзе не ад імя аўтара, а ад імя героя, напрыклад, у дарэвалюцыйных вершах Янкі Купалы, Якуба Коласа, героем якіх выступае працоўны селянін:

Я — мужык, а гонар маю.
Гнуся, але да пары,
Я маўчу, маўчу, трываю,
Але скора загукаю:
— Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!
(Якуб Колас. Мужык)

Падобныя старонкі

  • вершаваная-мова
  • няўласна-простая-мова
  • літаратурная-мова
  • эзопава-мова
  • мова-мастацкай-літаратуры
слоўнік/аўтарская-мова.1755860348.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:59 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki