~~META: title = Аўтарская мова &keywords = аўтарская, мова, твор &abstract = Што такое аўтарская мова? Адрозненне аўтарскай мовы ад мовы персанажаў &iftrue = nan ~~ ====== Аўтарская мова ====== **Аўтарская мова**, або **мова аўтара** — апісанне розных з’яў, падзей жыцця, характарыстыка герояў ад імя аўтара ў адрозненне ад мовы персанажаў, калі героі твора «самі» выказваюць свае думкі, перажыванні, свае адносіны да розных з’яў жыцця ці іншых людзей.\\ У драматычных творах аўтарская мова адсутнічае або амаль адсутнічае, персанажы драматычных твораў раскрываюцца праз уласную мову і паводзіны, праз дзеянне.\\ У [[слоўнік/лірыка|лірыцы]] аўтарская мова — адзіны спосаб паказу жыцця, аднак бывае, што і ў лірычным вершы размова ідзе не ад імя аўтара, а ад імя героя, напрыклад, у дарэвалюцыйных вершах [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]], Якуба Коласа, героем якіх выступае працоўны селянін: Я — мужык, а гонар маю.\\ Гнуся, але да пары,\\ Я маўчу, маўчу, трываю,\\ Але скора загукаю:\\ — Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!\\ ([[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]]. Мужык) ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/вершаваная-мова]] * [[слоўнік/няўласна-простая-мова]] * [[слоўнік/літаратурная-мова]] * [[слоўнік/эзопава-мова]] * [[слоўнік/мова-мастацкай-літаратуры]]