~~META: title = Аўтабіяграфія &keywords = Аўтабіяграфія &abstract = Аўтабіяграфія і яе роля для разумення творчасці пісьменніка &iftrue = nan ~~ ====== Аўтабіяграфія ====== Аўтабіяграфія (ад грэч. autos — сам, bios — жыццё, qrapho — пішу) — апісанне свайго жыцця.\\ У мастацкай літаратуры аўтабіяграфія мае важнае значэнне для разумення творчасці пісьменніка, таму што ў ёй часта выяўляюцца ўнутраныя матывы творчага працэсу, выказваюцца меркаванні пра ўласныя творы, даюцца ацэнкі падзей, што паслужылі штуршком да іх напісання, і г. д.\\ Да аўтабіяграфіі блізкі такі від твораў, як [[слоўнік/мемуарная-літаратура|мемуары]].