Аэд

Аэд (ад грэч. aoidos — пясняр) — вандроўны пясняр-імправізатар у старажытнай Грэцыі. Выконваў свае творы (эпічныя гераічныя песні) пад акампанемент ліры або іншага музычнага інструмента.