~~META: title = Афарызм &keywords = афарызм &abstract = Што такое афарызм? Крылатыя словы і афарызмы беларускіх пісьменнікаў &iftrue = nan ~~ ====== Афарызм ====== Афарызм (гр. aphorismos - выказванне) - выслоўе, у якім у трапнай, лаканічнай форме выказана значная і арыгінальная думка. Найбольш удалыя афарызмы становяцца агульнавядомымі і могуць перайсці ў фальклор, зрабіцца [[слоўнік/прыказка|прыказкамі]]. Крыніцай афарызмаў з'яўляюцца творы навуковыя, публіцыстычныя ("Рэвалюцыі - лакаматывы гісторыі", "Рэлігія - опіум народу /Карл Маркс/; "Лепш менш, ды лепш", "Вучыцца., вучыцца і вучыцца" /У. Ленін/), але найбольш часта - мастацкія, у тым ліку паэтычныя. Вось некалькі афарызмаў з твораў беларускіх пісьменнікаў: "Дум не скуеш ланцугамі" ([[постаці/янка-купала|Янка Купала]]), "Хваробы лечаць і атрутамі" ([[постаці/максім-багдановіч|Максім Багдановіч]]), "Кожны чалавек - гэта цэлы свет", "Дзе прайшло маленства., там пачынаецца Радзіма ([[творы/кузьма-чорны/жыццёвы-і-творчы-шлях-кузьмы-чорнага|Кузьма Чорны]]), "Лес не сякуць языкамі" ([[постаці/кандрат-крапіва|Кандрат Крапіва]]), "Неспакой не лечыць адзінота, адзіноту лечыць неспакой", "Зямля - не процілегласць акіяна, яна - яго каменная пасцель" ([[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзь Куляшоў]]). Да афарызмаў блізкія **крылатыя словы**, якія вобразна вызначаюць нейкую жыццёвую з'яву, даюць ёй эмацыянальна-экспрэсіўную ацэнку. Аднак калі афарызм - гэта цэлае меркаванне пра што-небудзь, крылатае слова - толькі частка меркавання: "Будзем сеяць, беларусы" ([[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі|Пятрусь Броўка]]), "Плячысты на жывот" (Кандрат Крапіва) і г. д. Афарызмы выступаюць часам і як самастойны літаратурны жанр. Сярод аўтараў, што працуюць у гэтым жанры, вядомыя П. Шыбут, Марцін Коўзкі і інш. Лепшыя афарызмы беларускіх пісьменнікаў сабраны ў кнігах Ф. Янкоўскага "Крылатыя словы і афарызмы"(1960) і А. Леванюк "Час, жыццё, людзі... Беларускі літаратурны афарызм" (2001).\\