~~META: title = Астрафічны верш &keywords = астрафічны, верш &abstract = Што такое астрафічны верш? Асаблівасці і прыклады выкарыстання &iftrue = nan ~~ ====== Астрафічны верш ====== Астрафічны верш — [[слоўнік/верш|верш]], напісаны без члянення на асобныя (роўныя ці розныя) [[слоўнік/страфа|строфы]], які вызначаецца асаблівай звязанасцю радкоў дзякуючы шматлікім сінтаксічным спалучэнням, перыядам, пераносам і г. д.\\ У астрафічным вершы Можна вылучыць **рыфмовыя пары**, часам — чатырохрадковыя або пяцірадковыя **рыфмовыя спалучэнні**. Аднак гэтыя пары і спалучэнні звычайна не валодаюць ні інтанацыйна-сінтаксічнай завершанасцю, ні сэнсавай закончанасцю, а, наадварот, маюць выразную тэндэнцыю да вольнага спалучэння з іншымі радкамі. Гэта датычыцца і тых твораў, у якіх чаргаванне рыфмовых спалучэнняў строга ўпарадкавана, як, напрыклад, у паэме [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]] «Янук Сяліба»: тут дакладна вытрымана чаргаванне рыфмовых пар і чатырохрадковых спалучэнняў: //аабвбвгг//...\\ Астрафічным вершам найчасцей пішуцца вялікія па аб’ёму творы — паэмы, вершаваныя аповесці: «Цыгане» і «Полтава» А. Пушкіна, «Мцыри» М. Лермантава, «Беластоцкія вітрыны» і «Нянавісць» [[постаці/пімен-панчанка|Пімена Панчанкі]], [[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян|«Люцыян Таполя» Максіма Танка]] і інш. Астрафічным вершам напісана і выдатная паэма [[постаці/якуб-колас|Якуба Коласа]] [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-|«Новая зямля»]]. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/александрыйскі-верш]] * [[слоўнік/каламыйкавы-верш]] * [[слоўнік/акцэнтны-чыста-танічны-верш]] * [[слоўнік/цвёрдыя-формы-верша]] * [[слоўнік/акцэнтна-складовы-верш]]