Асацыятыўнасць у літаратуры – абстрактная (умоўная) вобразнасць, дзе сувязь паміж матэрыяльным і духоўным светам выяўляецца ў нязвыклай форме («парог, вычасаны з успамінаў». – Максім Танк). Падставай для такіх нечаканых асацыяцый паўстае аўтарскае бачанне рэчаіснасці. У фальклоры асацыятыўнасць асабліва выяўляецца ў прыказках.
Асацыятыўнасць у літаратуры ахоплівае гукапіс, рытм, сюжэтна-кампазіцыйную арганізацыю твора і г. д.