~~META: title = Асацыятыўнасць &keywords = асацыятыўнасць &abstract = Што такое асацыятыўнасць у літаратуры? &iftrue = nan ~~ ====== Асацыятыўнасць ====== Асацыятыўнасць у літаратуры – абстрактная (умоўная) вобразнасць, дзе сувязь паміж матэрыяльным і духоўным светам выяўляецца ў нязвыклай форме ("парог, вычасаны з успамінаў". – [[постаці/максім-танк|Максім Танк]]). Падставай для такіх нечаканых асацыяцый паўстае аўтарскае бачанне рэчаіснасці. У [[слоўнік/фальклор|фальклоры]] асацыятыўнасць асабліва выяўляецца ў [[слоўнік/прыказка|прыказках]].\\ Асацыятыўнасць у літаратуры ахоплівае [[слоўнік/гукапіс-літаратурны|гукапіс]], [[слоўнік/рытм|рытм]], сюжэтна-кампазіцыйную арганізацыю твора і г. д.