~~META: title = Асананс &keywords = асананс, алітэрацыя &abstract = Што такое асананс? Асаблівасці і роля асанансу ў паэзіі. Асанансная рыфма &iftrue = nan ~~ ====== Асананс ====== Асананс (ад франц. assonance — сугучнасць)\\ 1. Прадвызначанае пэўнымі мастацкімі задачамі паўтарэнне ў вершаванай мове аднолькавых або падобных галосных гукаў.\\ Як і [[слоўнік/алітэрацыя|алітэрацыя]], асананс дапамагае падкрэсліць асобныя словы, узмацніць інтанацыйна-гукавую выразнасць верша, надаць яму асаблівую мілагучнасць. Напрыклад, у першай страфе верша [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]] «Дзве сястры» сустракаем выразны асананс на **і**, **ы**: На тутэйшай зямлі\\ Дзве сястрыцы жылі, Як забытыя ў лесе каліны, Жыватворных крыніц\\ Не было для сястрыц,— Яны вялі і сохлі націнай. \\ Далейшы паэтычны расказ пра дзвюх сясцёр таксама вельмі тонка інструментаваны, прычым «гукавы партрэт» сялянкі тут адзін (асананс на **я**, **а**: «Аж да восені сілы губляла... Кужаль прала, снавала і ткала»), а рабочай — другі ( асананс на **о**: «А другой з году ў год Выядаў, як той крот, Дым фабрычны дзявочыя вочы»); \\ 2. Від недакладнай рыфмы, у якой супадаюць толькі галосныя гукі.\\ Шырока выкарыстоўваецца ў [[слоўнік/фальклор|фальклоры]]: Бела, свашачка, бела,\\ Як на моры пена. \\ Не хіляйся, вольха,\\ Бо мне жыці горка,\\ Не хіляйся, сосна,\\ Бо мне жыці тошна. \\ Часам сугучнасць, заснаваная на падабенстве галосных гукаў, узмацняецца супадзеннем некаторых пераднаціскных і паслянаціскных зычных (**узмоцнены** асананс), як, напрыклад, у рыфме сосна — тошна, дзе, акрамя галосных, супадае і зычны н, а таксама ў рыфмах тыпу зоркі — звонкі, попел — ухопім, стукнуў — сукню і г. д.\\ **Асанансная рыфма** (у гэтым значэнні ўжываецца і такі тэрмін) набыла шырокае распаўсюджанне ў [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-паэзія-беларусі|сучаснай паэзіі]], прычым часцей за ўсё выкарыстоўваюцца ўзмоцненыя асанансы, хоць сустракаюцца і звычайныя: Не спакушай нас высокай песняй\\ Гэтак рана, Галактыка.\\ Як валуны неачэсаныя —\\ У нас цяжкія характары.\\ ([[постаці/пімен-панчанка|Пімен Панчанка]].\\ «За вогненнымі вякамі»)\\ \\ Мой дарагі адміністратар\\ з гасцініцы пад назвай «Сож»,\\ ноч для мяне была не стратай,\\ была знаходкай гэта ноч.\\ ([[творы/анатоль-вярцінскі/творчасць-анатоля-вярцінскага|Анатоль Вярцінскі]]. «Начны бераг»)