слоўнік:архітэктоніка
Гэта старая версія дакумента!
Архітэктоніка
Архітэктоніка (ад грэч. architektonike — будаўнічае мастацтва, архітэктура) — у дачыненні да літаратуры азначае будову мастацкага твора, узаемасувязь састаўных частак і элементаў твора, напрыклад, некалькіх сюжэтных ліній, пазасюжэтных элементаў (лірычных адступленняў, уставак і г. д.).
У адрозненне ад кампазіцыі архітэктоніка звычайна падразумявае знешнюю структуру твора, у тым ліку падзел на часткі, раздзелы, строфы і г. д.
слоўнік/архітэктоніка.1755859475.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:44 — 127.0.0.1