~~META: title = Архітэктоніка &keywords = архітэктоніка &abstract = Што такое архітэктоніка? Адрозненне архітэктонікі ад кампазіцыі &iftrue = nan ~~ ====== Архітэктоніка ====== Архітэктоніка (ад грэч. architektonike — будаўнічае мастацтва, архітэктура) — у дачыненні да літаратуры азначае будову мастацкага твора, узаемасувязь састаўных частак і элементаў твора, напрыклад, некалькіх сюжэтных ліній, пазасюжэтных элементаў (лірычных адступленняў, уставак і г. д.).\\ У адрозненне ад [[слоўнік/кампазіцыя|кампазіцыі]] архітэктоніка звычайна падразумявае знешнюю структуру твора, у тым ліку падзел на часткі, раздзелы, строфы і г. д.