Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:архаізмы

Гэта старая версія дакумента!


Архаізмы

Архаізм (гр эч. archaios — старажытны) — моўная адзінка (слова, форма слова), якая выйшла з актыўнага ўжытку, але мае свае адпаведнікі: лемантар (буквар), персі — грудзі, ланіты — шчокі, глас — голас, жывот — жыццё, чарніца — манашка, кляса (клас) і г. д.
Як і гістарызмы, архаізмы служаць для надання аповеду гістарычнага каларыту, але ў першую чаргу— асаблівай урачыстасці, прыўзнятасці: «К маёй галубцы ў мёдным уміленні // Туліліся і грэлі персі» — Янка Купала, «Яна і я»; «Дзянніц маіх, дзянніц маіх мінулых» — Якуб Колас, «Сымон-музыка».

слоўнік/архаізмы.1755963614.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki