~~META: title = Архаізмы &keywords = архаізм &abstract = Што такое архаізмы? Прыклады архаізмаў &iftrue = nan ~~ ====== Архаізмы ====== Архаізм (гр эч. archaios — старажытны) — моўная адзінка (слова, форма слова), якая выйшла з актыўнага ўжытку, але мае свае адпаведнікі: лемантар (буквар), персі — грудзі, ланіты — шчокі, глас — голас, жывот — жыццё, чарніца — манашка, кляса (клас) і г. д.\\ Як і [[слоўнік/гістарызмы|гістарызмы]], архаізмы служаць для надання аповеду гістарычнага каларыту, але ў першую чаргу— асаблівай урачыстасці, прыўзнятасці: «К маёй галубцы ў мёдным уміленні %%//%% Туліліся і грэлі //персі//» — [[постаці/янка-купала-коратка|Янка Купала]], «[[творы/янка-купала/янка-купала-яна-і-я|Яна і я]]»; «//Дзянніц// маіх, //дзянніц// маіх мінулых» — [[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]], [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака|«Сымон-музыка»]].