Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:артыкул

Гэта старая версія дакумента!


Артыкул

Артыкул — жанр навуковай або публіцыстычнай літаратуры, твор, у якім ставіцца і вырашаецца пэўная навуковая, грамадская або іншая жыццёвая праблема ці пытанне.
У літаратурна-крытычных артыкулах звычайна аналізуецца творчасць ці асобныя творы пісьменнікаў, розныя з’явы літаратурнага жыцця.
Да жанру артыкула часта звярталіся многія беларускія пісьменнікі і крытыкі. Шырока вядомыя артыкулы Янкі Купалы («Чаму плача песня наша?»), Максіма Багдановіча («Глыбы і слаі», «Краса і сіла»). Шмат артыкулаў, прысвечаных разгляду літаратурнай творчасці і іншым грамадскім пытанням, напісалі Якуб Колас, Кузьма Чорны, Іван Мележ, Іван Шамякін, Янка Брыль, Іван Навуменка, Алесь Адамовіч.

слоўнік/артыкул.1755963614.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki