~~META: title = Артыкул &keywords = артыкул, літаратура &abstract = Артыкул як жанр навуковай і публіцыстычнай літаратуры &iftrue = nan ~~ ====== Артыкул ====== Артыкул — жанр навуковай або [[слоўнік/публіцыстыка|публіцыстычнай]] літаратуры, твор, у якім ставіцца і вырашаецца пэўная навуковая, грамадская або іншая жыццёвая праблема ці пытанне.\\ У літаратурна-крытычных артыкулах звычайна аналізуецца творчасць ці асобныя творы пісьменнікаў, розныя з’явы літаратурнага жыцця.\\ Да жанру артыкула часта звярталіся многія беларускія пісьменнікі і крытыкі. Шырока вядомыя артыкулы [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]] («Чаму плача песня наша?»), [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максіма Багдановіча]] («Глыбы і слаі», «Краса і сіла»). Шмат артыкулаў, прысвечаных разгляду літаратурнай творчасці і іншым грамадскім пытанням, напісалі [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа|Якуб Колас]], [[творы/кузьма-чорны/жыццёвы-і-творчы-шлях-кузьмы-чорнага|Кузьма Чорны]], [[постаці/іван-мележ|Іван Мележ]], [[постаці/іван-шамякін|Іван Шамякін]], [[постаці/янка-брыль|Янка Брыль]], [[постаці/іван-навуменка|Іван Навуменка]], [[творы/алесь-адамовіч/творчасць-алеся-адамовіча|Алесь Адамовіч]].