~~META: title = Арацыі &keywords = арацыі &abstract = Што такое арацыі? Развіццё аратарскай прозы на Беларусі &iftrue = nan ~~ ====== Арацыі ====== Арацыі (ад лац. oro – гавару) – празаічны жанр у літаратуры Беларусі ў ХVІІ-ХVІІІ стагоддзях; своеасаблівыя тэатралізаваныя паказы-прамовы ў школьным тэатры.\\ З арацыямі выступалі шкаляры ў час розных святаў ([[ibdc.ped>каляды|Каляды]], Вялікдзень) ці калі заканчваўся навучальны год, каб паказаць свае веды, моўнае майстэрства. Жанр спажывалі і на высокіх, урадавых узроўнях (сеймікі), у віншавальных прамовах, сямейных урачыстасцях з адпаведнымі мэтамі. Прамоўцы гаварылі на польскай і беларускай мовах.\\ Тэатралізаваныя арацыі наладжваліся ў Жыровіцкай базыльянскай школе (Слонімскі раён Гродзенскай вобласці) і школьным тэатры пры ёй (1751-1756, 1761), Забельскім дамініканскім калегіуме (в. Валынцы, Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці, 1780-я гг.).\\ Лепшыя арацыі распаўсюджваліся ў рукапісных зборніка, садзейнічалі развіццю [[слоўнік/аратарская-проза|аратарскай прозы]] на Беларусі.