Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:аратарская-проза

Гэта старая версія дакумента!


Аратарская проза

Аратарская проза – творы красамоўства, а таксама літаратурныя творы, напісаныя ў прамоўніцкім стылі.
Аратарства ўмацавалася ў антычнасці (Дэмасфен, Цыцэрон) у розных сферах (суд, дыпламатыя, навука і культура, царква і г. д.) і ў розных прызначэннях.
Як адзін з першых аратараў на нашых землях праславіўся Кірыла Тураўскі, «словы» якога развівалі візантыйскія і антычныя традыцыі, а таксама насычаліся алегорыямі, сімваламі, народнай мудрасцю. Пазней, апроч «слова», якое развіваў у XV ст. Г. Цамбалак, на Беларусі ў ХVІ-ХVІІ ст. сталі папулярныя прамовы, казанні, пропаведзі. Вядомым прамоўцам быў грамадска-палітычны дзеяч і дыпламат Леў Сапега (прамова на Варшаўскім сейме 1588 г. і інш.). Казанні любілі Мялецій Сматрыцкі («Казанне пахвальнае», 1620) і Сімяон Полацкі. У аратарскай форме напісаны прадмовы Сымона Буднага.
У ХVII-ХVIII ст. на Беларусі вялікую вядомасць набылі «Прамова Мялешкі» і «Прамова русіна» і інш. У стылі прамоў складаў свае публіцыстычныя маналогі, «словы» да чытачоў Кастусь Каліноўскі, змешчаныя ў «Мужыцкай праўдзе». У 1920-я гады як яркі аратар праславіўся Браніслаў Тарашкевіч, баронячы ў польскім сейме інтарэсы беларускага народа.

l>

Падобныя старонкі

слоўнік/аратарская-проза.1755963614.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki