~~META: title = Аратарская проза &keywords = аратарская, проза &abstract = Што такое аратарская проза? Прыклады беларускай аратарскай прозы &iftrue = nan ~~ ====== Аратарская проза ====== Аратарская проза – творы красамоўства, а таксама літаратурныя творы, напісаныя ў прамоўніцкім стылі.\\ Аратарства ўмацавалася ў антычнасці (Дэмасфен, Цыцэрон) у розных сферах (суд, дыпламатыя, навука і культура, царква і г. д.) і ў розных прызначэннях.\\ Як адзін з першых аратараў на нашых землях праславіўся [[творы/іншае/кірыла-тураўскі|Кірыла Тураўскі]], "[[слоўнік/слова|словы]]" якога развівалі візантыйскія і антычныя традыцыі, а таксама насычаліся [[слоўнік/алегорыя|алегорыямі]], [[слоўнік/сімвал|сімваламі]], народнай мудрасцю. Пазней, апроч "слова", якое развіваў у XV ст. Г. Цамбалак, на Беларусі ў ХVІ-ХVІІ ст. сталі папулярныя прамовы, казанні, пропаведзі. Вядомым прамоўцам быў грамадска-палітычны дзеяч і дыпламат Леў Сапега (прамова на Варшаўскім сейме 1588 г. і інш.). Казанні любілі [[творы/іншае/мялецій-сматрыцкі|Мялецій Сматрыцкі]] ("Казанне пахвальнае", 1620) і [[творы/іншае/сімяон-полацкі|Сімяон Полацкі]]. У аратарскай форме напісаны прадмовы [[творы/іншае/сымон-будны|Сымона Буднага]].\\ У ХVII-ХVIII ст. на Беларусі вялікую вядомасць набылі "[[творы/іншае/прамова-мялешкі|Прамова Мялешкі]]" і "Прамова русіна" і інш. У стылі прамоў складаў свае публіцыстычныя маналогі, "словы" да чытачоў [[постаці/кастусь-каліноўскі|Кастусь Каліноўскі]], змешчаныя ў "[[творы/іншае/кастусь-каліноўскі-мужыцкая-праўда|Мужыцкай праўдзе]]". У 1920-я гады як яркі аратар праславіўся [[постаці/браніслаў-тарашкевіч|Браніслаў Тарашкевіч]], баронячы ў польскім сейме інтарэсы беларускага народа. l> ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-беларуская-проза-258]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-вялікай-айчыннай-вайны-ў-сучаснай-б]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-проза-беларусі]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-гістарычнага-мінулага-беларусі-ў-су]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-беларуская-проза]]