слоўнік:апокрыф
Гэта старая версія дакумента!
Апокрыф
Апокрыф (ад грэч. apokryphos — патаемны) — разнавіднасць твораў старажытнай літаратуры рэлігійна-легендарнага характару, якія праследаваліся царквой за тое, што ў іх дапускаліся разыходжанні з афіцыйным веравучэннем.
Вядомы апокрыф «Хаджэнне багародзіцы па муках» (XII ст.), дзе расказвалася пра пакуты розных грэшнікаў, у тым ліку і знатных людзей, якія бачыць багародзіца, спусціўшыся аднойчы ў пекла.
Форму апокрыфа выкарыстаў у сваім творы «Быў у чысцы» Францішак Багушэвіч з мэтай крытыкі заган сучаснага яму грамадскага ладу, выкрыцця паноў, чыноўнікаў, духавенства.
слоўнік/апокрыф.1755963614.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin