~~META: title = Апокрыф &keywords = апокрыф &abstract = Апокрыф - разнавіднасць твораў старажытнай духоўнай літаратуры &iftrue = nan ~~ ====== Апокрыф ====== Апокрыф (ад грэч. apokryphos — патаемны) — разнавіднасць твораў старажытнай літаратуры рэлігійна-легендарнага характару, якія праследаваліся царквой за тое, што ў іх дапускаліся разыходжанні з афіцыйным веравучэннем.\\ Вядомы апокрыф «Хаджэнне багародзіцы па муках» (XII ст.), дзе расказвалася пра пакуты розных грэшнікаў, у тым ліку і знатных людзей, якія бачыць багародзіца, спусціўшыся аднойчы ў пекла.\\ Форму апокрыфа выкарыстаў у сваім творы «[[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-быў-у-чысцы|Быў у чысцы]]» [[постаці/францішак-багушэвіч|Францішак Багушэвіч]] з мэтай крытыкі заган сучаснага яму грамадскага ладу, выкрыцця паноў, чыноўнікаў, духавенства.