~~META: title = Аповесць &keywords = аповесць &abstract = Аповесць - від эпічнага роду літаратуры &iftrue = nan ~~ ====== Аповесць ====== **Аповесць** - апавядальны мастацкі твор, у якім з дапамогаю шэрагу эпізодаў, больш ці менш разгорнутых апісанняў выяўляецца сутнасць нейкай падзеі, абмалёўваецца станаўленне характару адной ці некалькі дзейных асобаў у іх развіцці.\\ Як від эпічнага роду літаратуры аповесць знаходзіцца між раманам і апавяданнем. Ад рамана адрозніваецца наяўнасцю адной сюжэтнай лініі, а ў выніку гэтага - і меншым ахопам жыццёвых падзей, сітуацый, меншай колькасцю дзейных асобаў, меншым аб'ёмам. У той жа час у параўнанні з апавяданнем аповесць мае больш разгорнуты сюжэт, шырэйшы ахоп падзей, звязаных з жыццём галоўнага персанажа (персанажаў), характар якога (якіх) раскрываецца шматгранна, у розных эпізодах, у эвалюцыі. Карыстаецца пераважна празаічнай формай выкладу, але звяртаецца часам і да верша.\\ **Аповесць вершаваная** паядноўвае некаторыя асаблівасці сярэдняга віду эпічнай прозы (устаноўка на апавядальнасць, падзейнасць, наяўнасць адной сюжэтнай лініі) і паэмы (шматлікія лірычныя адступленні, прысутнасць [[слоўнік/вобраз-лірычнага-героя|вобраза лірычнага героя]], павышаная эмацыянальнасць). Аповесцямі назваў [[постаці/вінцэнт-дунін-марцінкевіч|Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]] свае творы "[[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/вінцэнт-дунін-марцінкевіч-гапон|Гапон]]", "[[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/вінцэнт-дунін-марцінкевіч-вечарніцы|Вечарніцы]]", "Купала" і "[[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/вінцэнт-дунін-марцінкевіч-шчароўскія-даж|Шчароўскія дажынкі]]". Вершаваная хроніка [[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзя Куляшова]] [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-грозная-пушча|"Грозная пушча"]] складаецца, згодна аўтарскага вызначэння, з дзвюх аповесцяў - "Стрэчны агонь" і "Грозная пушча". Вершаваную "Аповесць пра залатое дно" напісаў А. Зарыцкі. Праўда, тэрмін гэты даволі ўмоўны. Часам нельга правесці выразную мяжу паміж паэмай і вершаванай аповесцю (напрыклад, як паэмы ўспрымаюцца "пецярбургская аповесць" А. Пушкіна "Медны коннік" ці "усходнія аповесці" М. Лермантава "Дэман" і "Ізмаіл-бей").\\ Генетычна сучасная аповесць звязана з жанрамі старажытнарускай (агульнаўсходнеславянскай) і старабеларускай аповесцю, да якіх адносяцца апавядальныя творы розных тыпаў - летапісныя ("Аповесць мінулых гадоў', "Хроніка Быхаўца"), воінскія ("Слова пра паход Ігаравы", "Мамаева пабоішча"), [[слоўнік/агіяграфія|агіяграфічныя]] ("Жыціе Ефрасінні Полацкай", "Жыціе Аўрамія Смаленскага"), сацыяльна-палітычныя ("Аповесць пра Скандэрбега", "Аповесць пра Падолле"), сацыяльна - бытавыя ("Аповесць пра Баву", "Аповесць пра Жыгімонта і Барбару Радзівіл") і інш. Для ўсіх іх характэрны падзейнасць, хранікальнасць, апісальнасць. Па сутнасці, аповесцямі з'яўляюцца і беларускія сярэдневяковыя перакладныя рыцарскія раманы - "Александрыя", "Аповесць пра Трышчана", "Аповесць пра Таўдала" і інш.\\ Новая беларуская літаратурная аповесць (празаічная) з'явілася толькі на пачатку ХХ ст. ("Бацькава воля" [[постаці/цішка-гартны|Цішкі Гартнага]], "Антон" [[постаці/максім-гарэцкі|Максіма Гарэцкага]]). Сваё развіццё яна атрымала ў творчасці Якуба Коласа ([[слоўнік/трылогія|трылогія]] "На ростанях"), [[творы/кузьма-чорны/жыццёвы-і-творчы-шлях-кузьмы-чорнага|Кузьмы Чорнаг]]а ("[[творы/кузьма-чорны/кузьма-чорны-лявон-бушмар|Лявон Бушмар]]", "Люба Лук'янская"), А. Кулакоўскага ("Дабрасельцы"), [[постаці/янка-брыль|Янкі Брыля]] ("Апошняя сустрэча", "Ніжнія Байдуны"), А. Карпюка ("Данута"), [[постаці/васіль-быкаў|Васіля Быкава]] ("[[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-сотнікаў|Сотнікаў]]", "[[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-абеліск|Абеліск]]", "[[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-аблава|Аблава]]"), [[творы/алесь-адамовіч/творчасць-алеся-адамовіча|Алеся Адамовіча]] ("[[творы/алесь-адамовіч/алесь-адамовіч-хатынская-аповесць|Хатынская аповесць]]"), [[творы/іван-пташнікаў/творчасць-івана-пташнікава|Івана Пташнікава]] ("[[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-лонва|Лонва]]", "[[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-найдорф|Найдорф]]") і інш.\\ Беларуская аповесць мае свае дасягненні ў розных жанрах: сацыяльна-бытавым і сацыяльна-палітычным (Максім Гарэцкі, Іван Мележ, Іван Шамякін, А. Асіпенка, Алена Васілевіч, Анатоль Кудравец, [[постаці/іван-навуменка|Івана Навуменка]]), прыгодніцкім ([[постаці/міхась-лынькоў|Міхась Лынькоў]], [[постаці/янка-маўр|Янка Маўр]], І. Сяркоў), гістарычным ([[постаці/уладзімір-караткевіч|Уладзімір Караткевіч]], У. Арлоў, [[творы/генрых-далідовіч/жыццёвы-і-творчы-шлях-генрыха-далідовіча|Генрых Далідовіч]]), маральна-псіхалагічным ([[постаці/віктар-казько|Віктар Казько]], Алесь Жук, [[постаці/янка-сіпакоў|Янка Сіпакоў]], У. Паўлаў), сатырычным (Р. Семашкевіч), фантастычным ([[постаці/вацлаў-ластоўскі|Вацлаў Ластоўскі]], У. Шыцік), дэтэктыўным (У. Караткевіч), мастацка-дакументальным ([[постаці/францішак-аляхновіч|Францішак Аляхновіч]], [[творы/ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш|Ларыса Геніюш]]) і інш.