~~META: title = Аплікацыя &keywords = аплікацыя &abstract = Аплікацыя ў літаратурных творах &iftrue = nan ~~ ====== Аплікацыя ====== Аплікацыя (ад лац. applicatio, літаральна — прыкладванне) — увядзенне ў тэкст літаратурнага твора нейкага вядомага выслоўя: [[слоўнік/прыказка|прыказкі]], прымаўкі, радка з песні, верша і г. д.\\ На паэтычным выкарыстанні народных прымавак заснаваны верш [[постаці/пімен-панчанка|Пімена Панчанкі]] [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-простыя-ісціны|«Простыя ісціны»]]. [[постаці/рыгор-барадулін|Рыгор Барадулін]] увёў у свой твор радкі з народнай беларускай песні, выдзеліўшы іх не толькі інтанацыйна, але і графічна: **Дробненькі дожджык дый накрапае...**—\\ Журыцца мінская радыёхваля.\\ Балтыка, зайздрасць твая сляпая.\\ Хмарныя хвалі\\ Сонца схавалі.\\ \\ **Выйдзі, дзяўчына,— сэрца чакае...**\\ Можаш чакаць, як пагоды з мора.\\ Шалёнагубая, гулам цяжкая.\\ Б'ецца ў адчаі салоная змора.\\ \\ **Я ж тваіх ножак не замарожу...**\\ Снежань, чаму не нагурбіў выдмаў?\\ **Я ж твае ножанькі ў шапачку ўложу...**\\ Дождж пад піліпаўку, хто яго выдумаў? \\ Асобы від аплікацыі — увядзенне ў тэкст назваў твораў або кніг нейкага вядомага пісьменніка, мастака. Напрыклад: То не плач яго //Бандароўны//,\\ А зажынкавы спеў ля гаю.\\ Што калісьці было //безназоўным//,\\ І імя і //спадчыну// мае.\\ \\ //Над ракой Арэсай// расою\\ Умываліся дружна бярозкі.\\ Любаваўся Купала красою\\ І //ад сэрца// вітаў наш росквіт. (С. Ліхадзіеўскі. «Светлай памяці Янкі Купалы»)