слоўнік:апафеоз
Гэта старая версія дакумента!
Апафеоз
Апафеоз (ад грэч. apotheosis — абогатварэнне) — узнёслае, урачыстае праслаўленне якой-небудзь з’явы або асобы ў мастацкім творы, часцей у заключнай сцэне музычных сцэнічных твораў.
Паняцце можа ўжывацца і ў дачыненні да ўрачыста-ўзнёслых лірычных твораў. Апафеозам рэвалюцыі 1905-1907 гг. можна назваць верш Цёткі «Мора»:
Такі бой вякамі жджэцца,
Такі бой гігантаў дасць,
У такім бою толькі грэцца,
У такім бою толькі пасць!
слоўнік/апафеоз.1755861240.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:14 — 127.0.0.1