~~META: title = Апафеоз &keywords = апафеоз &abstract = Што такое апафеоз? Апафеоз у літаратуры &iftrue = nan ~~ ====== Апафеоз ====== Апафеоз (ад грэч. apotheosis — абогатварэнне) — узнёслае, урачыстае праслаўленне якой-небудзь з’явы або асобы ў мастацкім творы, часцей у заключнай сцэне музычных сцэнічных твораў.\\ Паняцце можа ўжывацца і ў дачыненні да ўрачыста-ўзнёслых лірычных твораў. Апафеозам рэвалюцыі 1905-1907 гг. можна назваць верш [[постаці/алаіза-пашкевіч-цётка|Цёткі]] «[[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-мора|Мора]]»: Такі бой вякамі жджэцца,\\ Такі бой гігантаў дасць,\\ У такім бою толькі грэцца,\\ У такім бою толькі пасць!