~~META: title = Апастрофа &keywords = апастрофа &abstract = Што такое апастрофа? Прыклады ўжывання апастрофы ў беларускай паэзіі &iftrue = nan ~~ ====== Апастрофа ====== Апастрофа (грэч. apostroph — асабісты зварот) — зварот паэта да памерлай ці адсутнай асобы, як да прысутнай: Іду , як заўсёды, ў купалаўскі сад,\\ Падняўшы каўнер і насупіўшы кепку.\\ А ў садзе шуміць залаты лістапад...\\ Шапчу я: Іван Дамінікавіч, кепска... ([[постаці/пімен-панчанка|Пімен Панчанка]]. «Творчасць») \\ Апастрофа — гэта і зварот да нейкага прадмета ці з'явы, як да чалавека: Пушчай ідзеш ці пусткаю,\\ Дома, ў чужой зямлі,\\ Песня, будзь беларускаю\\ І пад вясельнай хусткаю,\\ І ў баявым шынялі. (Максім Лужанін. «[[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-дарога-песні|Дарога песні]]») \\ Вельмі часта да апастрофы звяртаўся [[постаці/янка-купала|Янка Купала]] («Выйдзі», «Ночцы», «[[творы/янка-купала/янка-купала-жніво|Жніво]]», [[творы/янка-купала/янка-купала-мая-доля|«Мая доля»]], «[[творы/янка-купала/янка-купала-сонцу|Сонцу]]» і інш.).