~~META: title = Апалог &keywords = апалог, прытча, байка &abstract = Што такое апалог? Алегорыя ў апалозе &iftrue = nan ~~ ====== Апалог ====== Апалог (ад грэч. apologos — апавяданне) — [[слоўнік/прытча|прытча]], блізкае да [[слоўнік/байка|байкі]] кароткае павучальнае апавяданне, пабудаванае на [[слоўнік/алегорыя|алегорыі]].\\ Узнікла ў старажытныя часы ва ўсходніх літаратурах (у індыйскай літаратуры зборнік «Панчатантра»). Можа выступаць як асобны твор і як устаўка ў іншае разгорнутае апавяданне ці аповесць, [[слоўнік/раман|раман]], [[слоўнік/паэма|паэму]].\\ Сустракаецца ў паэмах [[постаці/якуб-колас|Якуба Коласа]] «[[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака|Сымон-музыка]]», «Рыбакова хата»: Пытае вецер у раслінак:\\ — Чаму зіма вас не ўзяла? —\\ I кажуць тысячы былінак:\\ — Мы ад зямельнага цяпла! —\\ Пытае холад у крыніцы:\\ — Чаму цябе я не спыніў?\\ Яму адказвае вадзіца:\\ — 3 зямлі струменіць мой разліў.