~~META: title = Антыфразіс &keywords = антыфразіс &abstract = Што такое антыфразіс? Сувязь іроніі і антыфразіса &iftrue = nan ~~ ====== Антыфразіс ====== Антыфразіс (ад грэч. antiphrasis — ужыванне слова ў супрацьлеглым значэнні) — [[слоўнік/стылістычныя-фігуры|стылістычная фігура]], адна з разнавіднасцей [[слоўнік/іронія|іроніі]]. Звычайна сустракаецца ў сатырычных творах. Напрыклад, у байцы [[постаці/кандрат-крапіва|Кандрата Крапівы]] «[[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-мандат|Мандат]]» Асёл, якому «памылкова выдалі мандат», характарызуецца наступным чынам: Такога ўраз задаў разумнік тону,\\ Такога шуму нарабіў, такога звону,\\ Што не спрачаліся жывёлы ані крышку\\ I палічылі ўсе Асла за шышку.\\ — Ну й розум! Вось дык галава!