~~META: title = Антытэза &keywords = Антытэза &abstract = Што такое антытэза? Прыклады выкарыстання антытэзы &iftrue = nan ~~ ====== Антытэза ====== Антытэза (ад гр. antithesis - супрацьпастаўленне) - стылістычны прыём. заснаваны на супрацьпастаўленні процілеглых з'яў, прадметаў, характараў, пачуццяў, ідэй, вобразаў і г. д. Ужываецца вельмі часта ў народнай творчасці, мастацкай літаратуры, публіцыстыцы. Можа быць у аснове невялікага верша ("Асадзі назад" Якуба Коласа, [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-ружа-і-штык|"Ружа і штык"]] [[постаці/васіль-вітка|Васіля Віткі]], "...Парушыўшы зямное прыцягненне" [[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзя Куляшова]]) і вялікага мастацкага твора, выяўляючыся нават у назве яго ([[слоўнік/эпапея|эпапея]] "Вайна і мір" Льва Талстога, раман "Свае і чужынцы" [[постаці/іван-чыгрынаў|Івана Чыгрынава]], аповесці [[творы/іван-шамякін/адказы-на-пытанні-па-аповесці-гандлярка-|"Гандлярка і паэт"]], "Агонь і снег" Івана Шамякіна). Асабліва часта антытэза сустракаецца ў паэзіі. У прыватнасці, яна дапамагла [[постаці/францішак-багушэвіч|Францішку Багушэвічу]] выявіць рэзкія сацыяльныя кантрасты рэчаіснасці (верш [[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-бог-не-роўна-дзеле|"Бог не роўна дзеле"]]): Чым то дзеіцца на свеце,\\ Што не роўна дзеле бог?\\ Адзін ходзе у саеце,\\ У золаце з плеч да ног,\\ А другому каб прыкрыцца\\ Хоць анучай - велькі труд;\\ Весь, як рэшата, свіціцца,\\ Адны латы. адзін бруд! На антытэзе, у прыватнасці, заснаваны верш [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]] «Паэта і цэнзар». Антытэза ляжыць у аснове ўсяго верша [[творы/эдуард-акулін/творчасць-эдуарда-акуліна|Эдуарда Акуліна]] «...Нашу я ў сэрцы двух анёлаў»: Нашу я ў сэрцы двух анёлаў:\\ анёла цемры і святла.\\ Адзін чароўны мае голас.\\ Другі гырчыць, як ваўкалак.\\ Адзін кахае да знямогі...\\ Другі — нянавісцю гарыць.\\ Адзін заве ў сябрыну Бога.\\ Другі — Люцыпару служыць.\\ Адзін ахоўвае ад звадак\\ і чорных дум у галаве.\\ Другі — прывабіць хоча здрадай,\\ душу маю на часткі рве.\\ Нашу я ў сэрцы двух анёлаў...\\ Якому з іх перамагчы?\\ Дрыжыць пялёстак свечкі квола\\ на донцы восеньскай начы.