~~META: title = Антрэпрэнёр &keywords = антрэпрэнёр, тэатр &abstract = Хто такі антрэпрэнёр? Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Iгнат Буйніцкі як прыклады першых беларускіх антрэпрэнёраў &iftrue = nan ~~ ====== Антрэпрэнёр ====== Антрэпрэнёр (ад фр. entrepreneur – прадпрыемец) – уладальнік, арандатар ці ўтрымальнік такіх відовішчаў, як тэатр альбо цырк.\\ У Заходняй Еўропе вядомыя з XVI ст., на Беларусі – з XVIII ст.\\ У XIX ст. прыклад бескарыслівага служэння народу ў гэтай справе паказаў [[постаці/вінцэнт-дунін-марцінкевіч|Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]]. Яго тэатр, дзе быў ён сам, яго дочкі Каміла і Мальвіна, сын Міраслаў, блізкія і знаёмыя, сяляне, адлюстроўваў жыццё і побыт народа. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч шмат зрабіў для стварэння нацыянальнага тэатра. Iгнат Буйніцкі на пачатку XX стагоддзя прадаўжаў гэты накірунак, у 1910 г. на свае сродкі стварыў першы беларускі прафесійны тэатр, апроч п'ес, прапагандаваў народныя песні і танцы.\\ Прыватныя антрэпрэнёры спынілі сваю дзейнасць пасля адпаведнага дэкрэта савецкай улады ў 1919 г.