~~META: title = Антрапамарфізм &keywords = антрапамарфізм &abstract = Антрапамарфізм як адна з разнавіднасцей метафары &iftrue = nan ~~ ====== Антрапамарфізм ====== Антрапамарфізм (ад грэч. antropos — чалавек i morphe — форма) — адна з разнавіднасцей [[слоўнік/метафара|метафары]], [[слоўнік/увасабленне|увасаблення]], калі які-небудзь прадмет ці з’ява надзяляецца ўласцівасцямі або якасцямі чалавека. Вось як паэт расказвае пра бярозу: Стаіць яна ў зрэбнай кашулі\\ Адна на пагосце.\\ Варожыя кулі\\ Пакінулі след на бяросце.\\ Стралялі чужынцы, ды дудам бярозка ўцалела.\\ ([[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзь Куляшоў]]. Бяроза)